МУТНЫЯ сыграюць у клюбе Рэактар 6 мая 2010 у 19:00!

musicдрук аб гурце
  Скдад гурта

Яўген Змушко – спеў, гiтара
Васіль Сідарок – гітара
Аляксандр Ільін – бас
Віталь Каралец - бубны

Гісторыя заснавання

Гурт быў заснаваны ў ліпені 2005-ага. Пачаткова хлопцы гралі брудны, але меладычны гранж. У кастрычніку адбылося першае выступленне ў кафэ-бары “Восьмы корпус” пад арыгінальнай назвай “Мутнаевока”. Адразу ж пасля выступу, няглядзячы на тое, што працягваўся ён усяго 15 хвілін, музыкі пачулі шэраг прыемных слоў ды абяцанні дальнейшага супрацоўніцтва. Гурт ніколі не затрымліваецца на адным месцы і заўсёды знаходзіцца ў пошуках новага гучання. Пераломным момантам у якасці гучання можна лічыць прыход у гурт другога гітарыста i новага бубнача. Час змяніў і іхнія паводзіны на cцэне, цяпер ўсе спакайней, без эпатажу.

Упершыню я пачуў іх на "сольным канцэрце", як пажартаваў Яўген. На дне яднання народаў. За час выступу адключалі электрычнасць. Нярвознасць не адчувалася, але выступленне было падобна да рэпетыцыі, бо часцей да публікі павернутыя бубняш ды вакаліст.

 

 

Хостинг от uCoz